28 лістапада ў судзе Ленінскага раёна г. Магілёва адбылося паседжаньне па адміністратыўнай справе актывіста руху ЗУБР Яўгена Суворава.
https://spring96.org/be/news/3232
2005
2005-11-29T10:00:00+0200
2005-11-29T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Сувораў быў асуджаны па арт 156 КаАП (дробнае хуліганства) да штрафу ў памеры адной базавай велічыні – 29 тысяч бел.руб. Рашэньне вынесла суддзя Алена Дыбленка
Нагадаем, што Яўгена Суворава затрымалі 16 лістапада разам з актывістам руху ЗУБР Палудам, які таксама быў аштрафаваны на адну базавую велічыню. Іх затрымалі супрацоўнік ДАІ па дарозе з Магілёва ў Бялынічы, пасьля чаго ЗУБРЫ ноч правялі ў міліцыі. Затрыманьне было па сутнасьцібеспадстаўным, маладыя людзі не зьдзейсьніклі ніякага правапарушэнья, таму давялося супрацоўнікам міліцыі абвінаваціць маладых людзей у нецэнзурнай лаянцы. Варта адзначыць, што Арт. 156 КаАП (дробнае хуліганства) апошнім часам вельмі часта выкарыстоўваецца ў адносінах да грамадскіх актывістаў