viasna on patreon

76-гадовы пенсіянер судзіцца з гарвыканкамам

2009 2009-03-07T12:38:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У судзе Ленінскага раёна Берасця адбыўся разгляд іска пенсіянера Паўла Казлова да Берасцейскага гарвыканкама. Павел Казлоў просіць суд прызнаць забарону пікету гарвыканкамам незаконнай.

Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, намеснік старшыні гарвыканкама Вячаслаў Хафізаў, подпіс якога стаяў пад адмовай, паясніў у судзе, што пікет быў забаронены ў мэтах забеспячэння грамадскай бяспекі. На пытанне пра тое, якая менавіта бяспека зыходзіла ад 5 чалавек, двое з якіх пенсіянеры, што мелі прыняць удзел у пікеце, чыноўнік адказаць не змог.

Судовае рашэнне па гэтай справе будзе вынесена  9-га лістапада.

Нагадаю, што пікет быў скіраваны супраць раўнадушша чыноўнікаў. У акцыі збіраліся прыняць удзел 5 чалавек, якія ў розныя часы былі пакрыўджаны чыноўнікамі. Пікет павінен быў прайсці на вуліцы Гогаля ў Берасці. Як сказаў Павел Казлоў, пайсці на такі крок вымусіла бясплённая 3-гадовая барацьба з Міністэрствам юстыцыі, якое пазбавіла яго ліцэнзіі на ацэнку аўтамабіляў пасля таго, як,  па просьбе суда, Казлоў -  якасны эксперт з 40-гадовым стажам, зрабіў экспертызу па дарожна-транспартнаму здарэнню з удзелам супрацоўніка ДАІ не на карысць апошняга.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства