viasna on patreon

Брэст: Назіральнік сутыкнуўся з непразрыстасцю працы камісіі

2010 2010-03-15T18:12:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialichkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які з’яўляецца назіральнікам у Брэсцкай гарадской выбарчай камісіі, звярнуўся да дзяжурных сябраў гэтай камісіі з просьбай паглядзець пратаколы паседжанняў. На паседжаннях Брэсцкай гарадской камісіі да гэтага моманту ўжо быў прыняты шэраг рашэнняў, у тым ліку акрэслены межы ўчасткаў, вызначаны выдаткі для сябраў камісіі і артыкулы расходаў. На выбары дзяржава вылічае грошы з грамадзян-падаткасплатчыкаў. Кіруючыся прынцыпам празрыстасці, грамадзяне маюць права ведаць у тым ліку і як тэрытарыяльная камісія распараджаецца матэрыяльным сродкамі.

Праваабаронцу адказалі на запыт адмоўна, дадаўшы, што “назіральнік мае права толькі прысутнічаць на паседжанях, а не праводзіць рэвізію”. Пры далейшай размове сябра камісіі ўсё ж паказаў назіральніку тэчку з пратаколамі паседжанняў. Але і яе вырвалі ў яго з рук, пасля ягонай спробы ўчытацца ў напісанае ў пратаколах. Зрабіць нейкія выпіскі з пратаколаў камісіі таксама аказалася немагчымым.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін робіць выснову, што прынцып празрыстасці выбараў і права грамадзян атрымоўваць інфармацыю па выбарах, застаецца толькі на паперы. Прымяненьне ж на практыцы гэтага прынцыпа максімальна абмежавана.

У Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь разам з правамі назіральніка, пералічанымі ў Артыкуле 13, занатаваныя дзеянні, на якія назіральнік ня мае права, сярод якіх і “ствараць перашкоды для нармальнай працы камісіі”. Такім чынам, непажаданыя дзеянні назіральніка могуць кваліфікуецца  сябрамі камісіі як перашкода ў працы камісіі. Таму ўзнікае пытанне: “А што значыць празрыстасць выбараў?”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства