viasna on patreon

Лоеў: Сустрэцца кандыдатам з выбаршчыкамі можна нават у будынку мясцовага РАУС

2010 2010-03-15T17:21:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лоеўскі райвыканкам вызначыў месцы для правядзення агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты. Рашэннне выканкаму было размешчана ў раеннай газеце «Лоеўскі край». Адпаведна рашэнню, кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў дазволена выкарыстоўваць інфармацыйныя стэнды для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў аб кандыдатах у дэпутаты. Размяшчэнне агітацыйных друкаваных матэрыялаў забаронена на будынках, у пад'ездах дамоў, на аўтобусных прыпынках. Дарэчы, у Гомелі дазволена менавіта на прыпынках грамадскага транспарту размяшчаць агітацыйныя матэрыялы. Таксама ў Лоеве нельга размяшчаць друкаваныя матэрыялы, якія не ўтрымліваюць інфармацыю аб арганізацыях і асобах, адказных за іх выпуск, а таксама аб накладзе.

Рашэннем выканкама пералічаны шэраг памяшканняў для сустрэч з кандыдатамі. Зрабіць гэта можна у памяшканнях большасці прадпрыемстваў райцэнтру. Напрыклад, у памяшканнях КЖУП «Лоеўскі райжылкамгас», цэнтральнай бальніцы, ААТ «Лоеўскі аграсервіс», падатковай інспекцыі, рэдакцыі газеты «Лоеўскі край», лясгаса, аддзела па надзвычайных сітуацыях, інспекцыі аховы жывельнага і расліннага свету, санстанцыі, аддзяленнях банку - «Белаграпрамбанку» і «Беларусбанку», у педагагічным каледжы і гімназіі, сярэдняй школе, а таксама ў памяшканні мясцовага аддзелу ўнутраных спраў.

У сельскіх населеных пунктах сустракацца кандыдатам з выбаршчыкамі можна ў памяшканнях сельскіх выканкамаў, устаноў культуры, установах адукацыі — у адмыслова адведзеных месцах, у актавых залах сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Таксама па рашэнню выканкама сходы па-за памяшканнямі, мітынгі і пікеты па правядзенню перадвыбачай агітацыі можна правесці ў гарадскім парку і стадыене.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства