Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Унівэрсытэт можа згубіць сваіх эўрапейскіх партнэраў з-за выключэньня Тацяны Хома
https://spring96.org/be/news/3218
2005
2005-11-25T10:00:00+0200
2005-11-25T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла studenty.by дзейная старшыня Esib Ваня Івошавіч: "Саюз нацыянальных студэнцкіх абяднаньняў Эўропы Esib зьвярнуўся да свайго партнэра Эўрапейскай асацыяцыі Ўнівэрсітэтаў, куды зараз уваходзіць Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Унівэрсытэт. Узьнімаецца пытаньне пра перагляд сяброўства гэтага ўнівэрсытэту ў эўрапейскай арганізацыі. Таксама Esib зьвяртаецца да ўсіх замежных партнэраў БДЭУ з прапановай спыніць ўсе кантакты з гэтым унівэрсытэтам.
Мы працягваем сачыць за сытуацыяй. Тацьцяна Хома зьбіраецца зьвяртацца з абскарджаньнем рашэньня аб яе выключэньне. Яно будзе пададзенае бліжэйшым часам у Міністэрства Адукацыі, а пасьля Тацяна будзе зьвяртацца ў суд.