viasna on patreon

Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключана 76 прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый

2010 2010-03-12T12:55:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dahody.jpg

Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключаны 76 прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

У прыватнасці, уключаны ў камісіі 31 прадстаўнік, вылучаны Беларускай партыяй левых "Справядлівы свет" (вылучалася 160), 23 - Аб'яднанай грамадзянскай партыяй (281), 17 - Партыяй БНФ (122), пяць - Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) (вылучалася дзевяць).

Ва ўчастковыя камісіі ўключаны 432 прадстаўнікі Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі (вылучалася 434), 427 - Камуністычнай партыі Беларусі (516), 342 - Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (358), 131 - Беларускай аграрнай партыі (132), 95 - Ліберальна-дэмакратычнай партыі (95), 69 - Рэспубліканскай партыі (73).

Усяго ва ўчастковыя камісіі ўвайшлі 1 572 прадстаўнікі палітычных партый, або 2,3% ад агульнага складу камісій.

Каментуючы нізкае ўключэнне ў склад участковых камісій прадстаўнікоў апазіцыйных партый, Лазавік зазначыў, што яны "вылучалі часам ледзь ці не ўвесь наяўны склад, не думаючы, ці змогуць гэтыя людзі якасна працаваць у камісіях". "Пагоня за колькасцю не заўсёды забяспечваецца якасцю", — падкрэсліў ён.

"Але тое, што 2,3% складу ўчастковых камісій будуць прадстаўляць палітычныя партыі, - гэта вялікі прагрэс у параўнанні з мінулымі выбарамі ў мясцовыя саветы", - дадаў Лазавік, паведамляе БелаПАН

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства