viasna on patreon

Тацяна Хома заявіла, што насамрэч прычына яе выключэньня з універсітэту палітычная.

2005 2005-11-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнтку 4-га курсу факультэту міжнародных эканамічных дачыненьняў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Тацяну Хому выключылі з гэтай навучальнай установы.

У загадзе адміністрацыі гаворыцца: адміністрацыяй унівэрсытэту выяўлены факт самавольнага і беспадстаўнага выезду студэнткі Тацяны Хомы ў Францыю і знаходжаньня яе ў гэтай краіне ад 11 да 14 лістапада 2005 году ў пэрыяд вучэбных заняткаў. Улічваючы складаную ўнутрыпалітычную сытуацыю і ўвядзеньне надзвычайнага становішча ў гарадах Францыі, учынак студэнткі Т.Хомы мог прывесьці да непрадказальных трагічных вынікаў. Паводзіны названай студэнткі неабходна кваліфікаваць ня толькі як надзвычай грубае (і ўжо ня першае) парушэньне правілаў унутранага распарадку ўнівэрсытэту, але і як адкрытую непавагу да БДЭУ як арганізацыі, якая нясе юрыдычную і маральную адказнасьць за забесьпячэньне бясьпекі студэнтаў у працэсе навучаньня&.

25 лістапада рэктар унівэрсытэту паведаміў Тацяне пра яе выключэньне з навучальнай установы.

Тацяна Хома заявіла, што насамрэч прычына выключэньня палітычная. Два тыдні таму яна была абраная ва Ўправу Саюзу нацыянальных студэнцкіх аб"яднаньняў Эўропы ESIB найбуйнейшай эўрапейскай студэнцкай арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў і інтарэсаў студэнтаў у Эўропе.
Тацяна брала ўдзел у зьезьдзе ESIB у Францыі, дзе і адбываліся выбары новага кіраўніцтва арганізацыі. Паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства