24 лістапада пад Гальшанамі затрыманыя актывісты апазіцыі
https://spring96.org/be/news/3215
2005
2005-11-24T10:00:00+0200
2005-11-24T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сярод затрыманых Сяргей Мальчык (кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ), Анатоль Хацько (Партыя працы) і Віктар Сазонаў (прадстаўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” у Гродзенскай вобласьці). Яны накіроўваліся ў Смаргонь праз Ашмяны, і былі затрымаыя быццам бы за “парушэньне памежнага рэжыму”. Супрацоўнікі ДАІ спынілі іх машыну і суправаджалі ў РУУС ў Ашмяны, дзе быў накладзены штраф ў памер 250 тыс. бел рублёў, пасьля чаго машыну актывістаў апазіцыі ў суправаджэньні міліцэйскіх машын з мігалкамі праводзілі за межы Ашмянскага раёну. Усёй аперацыяй кіравалі “людзі ў цывільным”, якія ўвесь час перагаворваліся па мабільных тэлефонах і тлумачылі мясцовым супрацоўнікам міліцыі: што і як трэба рабіць.