viasna on patreon

У Сьветлагорску (Гомельская вобласьць) улады ціснуць на моладзь, якая мае дэмакратычныя погляды.

2005 2005-11-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У акцыі “Дзень салідарнасьці” на Цэнтральным пляцы Сьветлагорску 16 лістапада было нямала моладзі – ва многім гэта зьвязана з ператрусам, які міліцыя правяла перад тым на кватэры Вадзіма Богдана (аднаго з лідэраў мясцовага моладзевага руху). Некаторыя з маладых людзей прысутнічалі на пляцы разам з бацькамі. Як стала вядома, праз колькі дзён пасля акцыі раённыя ўлады на базе школы-інтэрната правялі нараду кіраўнікоў навучальных установаў, на якой прысутнічаў супрацоўнік КДБ. Па выніках гэтай нарады дырэктары навучальных установаў зараз вымушаныя ціснуць на вучнёўскую моладзь – у прыватнасьці, у мясцовым тэхнікуме і ў сярэдніх школах №№ 4, 9 і 10.
“Выклікаюць да дырэктараў усіх старшаклясьнікаў, хто сябруе з актыўнай моладдзю, і вядуць зь імі размовы ў жорсткай форме. Адзначана прысутнасьць у час размоваў незнаёмых мужчынаў у цывільным, якія ў школах не працуюць. Навучэнцаў запалохваюць тым, што яны будуць выключаныя, што ім не дазволяць ездзіць за мяжу і г. д. Таксама звоняць бацькам з аналягічнымі пагрозамі. Дырэктары кажуць, што ім “трэба напісаць справаздачу” аб гэтых захадах” – расказаў В. Богдан.
“У гэтага рэжыму няма будучыні, калі ён так баіцца зусім маладых людзей – гаворыць адзін з бацькоў.- Шкада, што нашым дзецям даводзіцца зараз вучыцца ў гэтай абсурднай сітуацыі. Але тыя, хто цяпер запалохвае моладзь – як яны будуць глядзець нам у вочы пасьля?”
Тэльман Масьлюкоў

(Тэл./факс 02342 4 76 13.)

Крыніца: В. Богдан, тэл. (02342) 4 33 49.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства