viasna on patreon

За акцыю ля амбасады Літвы арыштаваныя моладзевыя актывісты

2010 2010-03-10T15:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatr-ni1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістаў Максіма Вінярскага, Паліну Кур'яновіч, Паліну Дзьякаву адправілі ў турму на Акрэсціна да суда.

Маладыя апазіцыянеры правялі сёння раніцай акцыю пратэсту, разгарнуўшы ля будынка амбасады Літвы ў Менску на вуліцы Захарава транспарант са словамі «Не супрацоўніцтву з беларускай дыктатурай!». Такім чынам, актывісты выказалі пратэст запрашэнню Аляксандра Лукашэнкі на святкаванне 20-годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы.

Праз некалькі хвілін маладых людзей затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў Партызанскі РУУС Менска. У дачыненні да затрыманых былі складзеныя пратаколы па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – «парушэнне правіл правядзення масавых мерапрыемстваў».

Як паспелі паведаміць апазіцыянеры па тэлефоне, пасля гэтага іх этапавалі ў турму на вуліцы Акрэсціна. Суд па справе актывістаў, верагодна, адбудзецца заўтра.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства