viasna on patreon

"Рэпарцёры без межаў" заклікаюць да сур'ёзнага расследавання абставін смерці Васіля Гроднікава

2005 2005-11-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
22 лістапада міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" заклікала беларускія ўлады правесці сур'ёзнае расследаванне верагоднасці таго, што журналіст Васіль Гроднікаў быў забіты. Арганізацыя звяртае ўвагу на з'яўленне новага сведчання па справе з часу правядзення папярэдніх міліцэйскіх даследаванняў.
"Гроднікаў працаваў над даволі рызыкоўнай тэмай перад смерцю, а для Беларусі ня рэдкасць, калі журналісты робяцца аб'ектамі запалохвання альбо фізічнага гвалту падчас расследавання тэмаў, якія некаторыя людзям хацелася б прыхаваць", - заявілі "Рэпарцёры".
Яны нагадваюць, што В. Гроднікаў працаваў над артыкулам "Кідалы-3", прысвечаным кватэрным махінацыям, і што ў нататніку, які ляжаў на стале ў доме Гроднікава, быў накіданы план артыкулу з рабочай назвай "Забраніраваны офіс, альбо Некалькі бескампрамісных пытанняў прэзідэнту рэспублікі і яго падначаленым службам".
Следчы пракуратуры Дзмітрый Кірыльчык, які вядзе следства па гэтай справе, заявіў прадстаўнікам "Рэпарцёраў", што папярэдняе расследаванне можа быць завершана да 18 снежня. Спачатку следчыя павінныя атрымаць заключэнне судова-медыцынскай экспертызы. Але рашэнне адносна таго, ці заводзіць крымінальную справу, можа быць прынятае і да гэтай даты.
"Рэпарцёры" нагадваюць, што расследаванні забойства Веранікі Чаркасавай ў кастрычніку 2004 г. і знікненне ў ліпені 2000 г. аператара Дзмітрыя Завадскага не зрушылі з месца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства