viasna on patreon

Бабруйск: Актывісты БХД могуць зняцца з выбараў з-за ціску з боку ўладаў

2010 2010-03-10T16:44:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bxd_sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра ініцыятыўнай групы актывісткі БХД Таісіі Кабанчук Наталлю Карпаву папярэдзілі, што яна можа згубіць працу. Акрамя таго, што Наталля ўваходзіць у ініцыятыўную групу, яна вылучалася ва ўчастковую камісію. Працуе жанчына ў цэнтральнай раённай бібліятэчнай сістэме.

Аб небяспецы  згубіць працу Наталля Карпава  даведалася ад свайго бацькі-пенсіянера. Ён нагадаў дачцэ, што ёй засталося дапрацаваць да пенсіі ўсяго два гады, і згубіць працу зараз “з-за ўдзелу у нейкай камісіі” будзе глупствам. Бацьку актывісткі (а ён раней працаваў у дзяржструктурах), у сваю чаргу, папярэдзілі яго знаёмыя.

Таісія Кабанчук лічыць, што на Наталлю Карпаву ціснулі праз бацьку таму, што не маглі знайсці прычыну, каб адмовіць ва ўваходжанні ў камісію.

- Наталля мае  вялікі вопыт працы ў выбарчых  камісіях, і таму дачапіцца да  яе вопыта ці яшчэ чагосці  было амаль немагчыма. Гэты ціск на сябраў БХД ўжо пераходзіць усякія межы. Калі я даведаюся яшчэ хаця б пра адзін падобны выпадак, збяру ўсіх бабруйскіх актывістаў ад БХД, і здымемся з выбараў. Планую склікаць прэс-канферэнцыю, каб усе ведалі, па якой прычыне здымаемся, у тым ліку замежныя палітыкі. Няхай беларускія ўлады самі гуляюць у свае гульні, - заявіла Таісія Кабанчук.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства