viasna on patreon

У Баранавічах за 5 хвілін зацвердзілі склад 66 участковых камісій

2010 2010-03-10T15:34:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-pasedzhannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасяджэнне Баранавіцкага гарвыканкама па зацвярджэнню сладу ўчастковых камісій

Пасяджэнне Баранавіцкага гарвыканкама па зацвярджэнню сладу ўчастковых камісій

10 сакавіка адбылося пасяджэнне Баранавіцкага гарвыканкама па зацвярджэнню сладу ўчастковых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26 склікання. Дакладчыкам на гэтым пасяджэнні быў загадчык арганізацыйна-кадравай работы гарвыканкама Алег Савось. За 5 хвілін працы было зацверджана 66 складаў участковых камісій у агульнай колькасці 685 чалавек.

На пасяджэнне гарвыканкама не былі запрошаны прадстаўнікі прэсы і мясцовага тэлебачання, палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Не было агучана ніводнага прозвішча сяброў камісіі. Толькі на запыт назіралька ад ТБМ Сяргея Гоўшы, які адзіны ад грамадскасці прысутнічаў на гэтым пасяджэнні, было адказана, што з трох вылучаных кандыдатаў ад ПБНФ і БСДГ ва ўчастковыя камісіі, зацверджаны толькі адзін – Алесь Грыцавец ад партыі БНФ. Пра іншых сяброў камісій, сказаў старшыня гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі, можна будзе даведацца з прэсы. Мэр горада Віктар Дзічкоўскі адмовіў у просьбе назіральніка Сяргея Гоўшы надрукаваць у прэсе поўныя дадзеныя (месцы працы і займаемыя пасады) сяброў камісій.

Алесь Грыцавец, які працуе начальнікам участка на Баранавіцкім аўтаагрэгатным заводзе, мяркуе, што на яго ў сувязі з уключэннем у склад участковай камісіі можа быць аказаны ўціск па “дабравольнаму” выхаду са складу камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства