viasna on patreon

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Франака Вячоркі звярнуўся па дазвол да Лідзіі Ярмошынай

2010 2010-03-10T12:36:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cieliapun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун

Уладзімір Целяпун

Кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам ў дэпутаты па Станцыйнай выбарчай акрузе №25 у Мазырскі раённы Савет дэпутатаў Уладзімір Целяпун накіраваў Старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Л.М. Ярмошынай ліст наступнага зместу:

 

“Паважаная Лідзія Міхайлаўна!

Згодна ч.2 арт. 66 Выбарчага кодэкса “пры падачы дакументаў асоба, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты, прад’яўляе пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”.

Але цяперашняе выбарчае заканадаўства зусім не тлумачыць, як падаваць дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі тым, хто па незалежных ад сябе прычынах (шпіталізацыя, траўма, стыхійнае бедства і г.д.) не можа асабіста зрабіць гэта ў кароткі дазволены законам прамежак часу.

У сувязі са знаходжаннем у вайсковым шпіталі (432-гі Галоўны ваенны медыцынскі клінічны цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, г. Мінск) ваеннаслужачы в/ч 48960 Вячорка Францішак Валянцінавіч, які вылучаецца ў дэпутаты Мазырскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання па Станцыйнай выбарчай акрузе №25 шляхам збору подпісаў грамадзян, магчыма, не зможа асабіста падаць дакументы ў Мазырскую раённую выбарчую камісію ва ўстаноўленыя тэрміны.

Калі ж Ф.Вячорка будзе вернуты ў вайсковую частку да заканчэння тэрміну падачы дакументаў на рэгістрацыю, магчыма, што камандаванне, парушаючы тым самым заканадаўства, не дазволіць яму наведаць камісію.Бо ёсць абскарджаны ў ваенную пракуратуру прэцэдэнт, калі в.а. камандзіра часткі маёр У.І. Ігнацік, парушыўшы заканадаўства, без абгрунтавання не дазволіў збіраць подпісы за Ф.Вячорку ў частцы.

ПРАШУ даць рэкамендацыі і растлумачыць парадак падачы дакументаў на рэгістрацыю ў гэтым выпадку.

Прашу даць дазвол на падачу дакументаў для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Вячоркі Ф. В. мне, Целепуну Уладзіміру Андрэевічу, кіраўніку яго ініцыятыўнай групы №9.

Спадзяюся на станоўчае рашэнне і спрыянне з Вашага боку ў забеспячэнні канстытуцыйнага і выбарчага права грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Вячоркі Францішка Валянцінавіча.

З павагай і святочнымі пажаданнямі з нагоды 8 сакавіка
Вам і усім жанчынам ЦВК,

Уладзімір Целяпун”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства