viasna on patreon

Эўрапарлямэнт – Менску: Зарэгіструйце СПБ, БХД і “Вясну”!

2010 2010-03-10T11:46:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/euraparlament1.jpg

Палітычныя фракцыі Эўрапарлямэнту ўзгаднілі праект рэзалюцыі па Беларусі, якая, як чакаецца, будзе ўхваленая сёння апоўдні.

Важнейшае палажэньне дакумэнту – патрабаваньне да беларускіх уладаў зарэгістраваць Саюз палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс і перадаць арганізацыі яе ўласнасьць, перадае польскае агенцтва ПАП.
Апрача таго ў праекце рэзалюцыі прадугледжваецца патрабаваньне вызваліць з турмаў палітычных актывістаў Андрэя Бандарэнку, Івана Міхайлава і Арцёма Дубскага, зарэгістраваць праваабарончы цэнтр “Вясна” і партыю БХД, якім шмат разоў было адмоўлена ў легалізацыі.
Разам з тым у праекце рэзалюцыі ўтрымліваецца падтрымка палітыкі адкрытасьці і дыялёгу Эўразьвязу з Беларусьсю, але пад умовай, што такі дыялёг будзе весьці да паляпшэньня сытуацыі ў галіне правоў чалавека ў краіне.
Пагроза санкцыяў зьяўляецца ў дакумэнце адзін раз, у самым канцы:
“Надаючы вялікую вагу працэсу лібэралізацыі палітычнага і грамадзкага жыцьця ў Беларусі, Эўрапарлямэнт падкрэсьлівае, што далейшае парушэньне правоў чалавека і асноваў законнасьці ў Беларусі можа прывесьці да перагляду стаўленьня Эўразьвязу да Беларусі, уключна зь вяртаньнем санкцыяў”.
Праект рэзалюцыі таксама нагадвае афіцыйнаму Менску, якія магчымасьці мае Беларусь у выпадку выкананьня дэмакратычных нормаў – краіна магла б разьлічваць на падпісаньне пагадненьня аб супрацоўніцтве і партнэрстве з Эўразьвязам, фінансавую дапамогу ЭБРР, Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку, падтрымку ў атрыманьні чарговых крэдытаў МВФ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства