Ідэалагічная вертыкаль спрабуе сарваць праграму візіта Аляксандра Мілінкевіча ў Бабруйск
Пра гэта паведаміла Прэс-група Штаба падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча,
адзінага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Намеснік старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта па ідэалогіі Міхаіл Кавалевіч забараніў мясцовым газетам прымаць рэкламныя абвесткі, у якіх гаворыцца пра прыезд 24 лістапада ў Бабруйск лідэра дэмакратычнай Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.
Паводле Алеся Чыгіра, дэпутата Бабруйскага гарсавета, які з’яўляецца адным з арганізатараў візіта Аляксандра Мілінкевіча, актывісты дэмакратычных сіл горада звярнуліся ў рэдакцыі мясцовых газет “Камерцыйны кур’ер” і “Вячэрні Бабруйск” з просьбай змясціць на іх старонках рэкламную платную абвестку пра гарачую тэлефонную лінію Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі горада.
Адна з газет нават прыняла аплату за рэкламу, але пасля ўмяшальніцтва чыноўнікаў гарвыканкама, рэдакцыя прыняла рашэнне не друкаваць абвестку і вярнула арганізатарам гарачай тэлефоннай лініі пералічаныя грошы.
Нягледзячы на перашкоды з боку мясцовай улады Штаб падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча заяўляе аб тым, што гарачая тэлефонная лінія адзінага прэтэндэнта з жыхарамі Бабруйску адбудзецца ў запланаваны час – 24 лістапада з 14 да 16 гадзіны па тэлефоне (8 0225) 48 27 52
Нагадаем, што Аляксандр Мілінкевіч плануе прыбыць у Бабруйск 24 лістапада а 10 гадзіне. У праграме, акрамя гарачай тэлефоннай лініі, публічная сустрэча на рынку з прадпрымальнікамі, мясцовай творчай інтэлігенцыяй, рабочымі, актывістамі дэмакратычных партый і арганізацый, а таксама прэсавая канферэнцыя для журналістаў мясцовых і рэспубліканскіх СМІ.
Кантактныя асобы:
Сяргей Вазняк, кіраўнік прэс-групы – (8 0295) 64 04 22
Павал Мажэйка, прэс-сакратар А.Мілінкевіча – (8 0296) 60 72 99