viasna on patreon

Ярмошына: “Не прадугледжваецца права назіральніка ажыццяўляць кантроль за стварэннем камісій”

2010 2010-03-09T16:49:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/l_jarm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 сакавіка назіральнік ад ТБМ у Баранавіцкай раённай камісіі Сяргей Гоўша атрымаў адказ з ЦВК за подпісам старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай на свой зварот ад 24.02.2010 года.

Сяргей Гоўша прасіў ЦВК патлумачыць: як магчыма праверыць: ці з’яўляюцца сябры выбарчых камісій дзяржаўнымі служачымі (нагадаем, згодна з законам, у складзе камісій не павінна быць больш за адну трэцюю частку дзяржслужбоўцаў), калі спісы сябраў выбарчых камісій, апублікаваныя ў дзяржвыданнях, не ўтрымліваюць дадзеных пра месцы іх працы? Таксама ў гэтым выпадку як даведаца, ці ёсць у складзе выбарчых камісій суддзі, пракуроры?

У сваім адказе ЦВК паведамляе, што Выбарчым кодэксам (ч.7 арт.34) не прадугледжана ўказанне месца працы і займаемай пасады сябраў выбарчых камісій і, а за фармаваннем выбарчых камісій назіраюць пракурорскія работнікі, якія прысутнічаюць на паседжэннях гарвыканкамаў і гарсаветаў, якія фармуюць тэрытарыяльныя камісіі. ЦВК канстатуе, што на гэтых жа пасяджэннях маюць магчымасць прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, другіх грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісій. І такім чынам, ЦВК робіць заключэнне: сцвярджэнне назіральніка С. Гоўшы аб тым, што грамадзяне, сябры партый не маюць магчымасці кантраляваць выкананне патрабаванняў ВК з’яўляецца безпадстаўным. Ды і сама ЦВК, як сцвярджаецца ў адказе, неаднаразова на працягу дадзенай выбарчай кампаніі правярала выкананне закона пры фармаванні выбарчых камісій і не знайшла парушэнняў.

Ліст з ЦВК завяршаецца наступным чынам: “Поскольку Вы являетесь наблюдателем в Барановичской городской избирательной комиссии, считаем необходимым обратить Ваше внимание на то, что часть четвёртая статьи 13 Избирательного кодекса, содержащая исчерпывающий перечень полномочий наблюдателей, не предусматривает права наблюдателя осуществлять контроль за образованием избирательных комиссий”.

Сітуацыю каментуе юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзімір Лабковіч: “Сапраўды, выбарчае заканадаўства Беларусі не прадугледжвае публічнага паведамлення аб месцы працы сябраў камісіяў, указання партыяў, арганізацыяў, працоўных калектываў якія правялі працэдуру вылучэньне сябраў камісіі. Аднак тое, што Выбарчы кодэкс не ўтрымлівае норму, што назіральнікі маюць права знаёміцца з вычарпальнай інфармацыяй аб адпаведнасьці сфармаванага складу камісіяў Выбарчаму кодэксу, указвае на тое, наколькі наша заканадаўства яшчэ далёкае ад міжнародных стандартаў. На жаль, апошнія змены фактычна не закранулі пашырэнне правоў назіральнікаў, як і раней грамадзянская супольнасць пазбаўлена магчымасці ў поўнай меры адсочваць выбарчы працэс на ўсіх яго этапах. Але ж у дэмакратычным грамадстве такая роля назіральнікаў зьяўляецца абавязковай умовай для таго, каб лічыць выбарчы працэс у цэлым транспарэнтным і дэмакратычным”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства