viasna on patreon

Светлагорск: ліцэй хімікаў традыцыйна вылучае сваіх кандыдатаў

2010 2010-03-09T15:37:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vylachennie-svetlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сход працоўных калектываў ліцэю хімікаў і школы-інтэрнату

Сход працоўных калектываў ліцэю хімікаў і школы-інтэрнату

Светлагорскі ліцэй хімікаў вылучыў кандыдатаў у Гомельскі абласны і раённы Саветы дэпутатаў па Першамайскай выбарчай акрузе.

Паводле інфармацыі мясцовай газеты «Ранак», працоўныя калектывы ліцэю хімікаў і школы-інтэрнату аднагалосна прагаласавалі за вылучэнне  Галіны Філіповіч, якая зараз з'яўляецца старшынёй раённага Савета дэпутатаў, кандыдатам у Гомельскі абласны Савет. Таксама па Першамайскай акрузе мае намер балатавацца сябра АГП Таццяна Наскова. Пры ўмове рэгістрацыі яна будзе канкурэнтам дзейснай старшыні райсавета.

Дарэчы, на мясцовых выбарах 2007 году  гэты ж ліцэй вылучаў у аблсавет сваю выкладчыцу Галіну Гарчанок, якая стала дэпутатам.

У Светлагорску таксама маюць намер балатавацца ў аблсавет сябры партыі левых «Справядлівы свет», АГП і БНФ. У раёне створаны 4 акругі па выбарах дэпутатаў абласнога Савета.

У раённы Савет ліцэй хімікаў вылучыў свайго дырэктара Мікалая Чарнейку.

Як піша «Ранак», у раёне ўтвораны 40 выбарчых акругаў па выбарах у раённы Савет з сярэдняй колькасцю выбаршчыкаў 1 671 чалавек. «У выніку мінулагодняй аптымізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання сельскіх Саветаў у Светлагорскім раёне стала на 39 выбарчых акругаў менш», - паведамляе выданне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства