viasna on patreon

Бабруйчанку Вольгу Сьянаву выклікалі ў сталічнае КДБ

2010 2010-03-09T14:55:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістка БХД атрымала чарговую позву ў КДБ на сёння, 9 сакавіка. Гэтым разам дзяўчыну вырашылі даптываць у Менску.

У позве было пазначана “явиться без вещей”. Вольга Сьянава паехала на допыт з копіяй позвы.

Падчас выбарчай кампаніі В. Сьянава з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы сваёй маці, якая вылучаецца кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савету Бабруйска, Аляксандры Сьянавай.

Нагадаем, што напачатку бабруйскае КДБ прапаноўвала дзяўчыне супрацоўніцтва. Пасля адмовы Вольгі, на яе была заведзеная крымінальная справа - “за махлярства”.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства