Завяршаецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій
https://spring96.org/be/news/31986
2010
2010-03-07T14:45:16+0200
2010-03-07T14:45:16+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій могуць палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб'яднанні, а таксама працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам падачы заяў.
Як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, усяго ў Беларусі будзе ўтворана 6 387 участковых камісій - менавіта столькі створана участкаў для галасавання.
279 участковых камісій будзе створана ў розных лячэбна-прафілактычных установах, 48 - у воінскіх часцях.
У адпаведнасці з заканадаўствам у склад участковых камісій можа ўваходзіць ад 5 да 19 чалавек. На практыцы, як правіла, у такія камісіі ўваходзіць ад 5 да 13 чалавек.
Участковыя камісіі павінны быць утвораны не пазней за 10 сакавіка.