Лібералізацыя для АБСЕ
На сайце Менскага аблвыканкама з'явіўся інфармацыйны матэрыял "Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў як фактар падвышэння эфектыўнасці працы мясцовага кіравання і самакіраванні", прымеркаваны да так званага Дня інфармавання, які павінен прайсці на прадпрыемствах і ў арганізацыях вобласці 18 сакавіка. Тэкст падрыхтаваны Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У матэрыяле, адказнымі за выпуск якога названы В.Г. Дзядкоў, І.А. Карпухіна, адзначаецца, што змены, унесеныя Аляксандрам Лукашэнкам ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў адпавядаюць рэаліям сённяшняга жыцця Беларусі: "Змяніліся грамадскія адносіны, стаў іншым расклад палітычных сілаў. Акрамя таго, свае прапановы па рэфармаванні выбарчага заканадаўства выказала АБСЕ".
Самым галоўным адрозненнем прызначаных на 25 красавіка мясцовых выбараў ад папярэдніх з улікам унесеных зменаў аўтары інфармацыйнага матэрыялу называюць адсутнасць парогу яўкі выбаршчыкаў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"