viasna on patreon

Віцебск: Збор подпісаў у актывістаў БХД праходзіць нягладка

2010 2010-03-04T15:25:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bxd_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" - адной з найбольш актыўных і масавых грамадскіх структур Віцебшчыны - нягледзячы на цяжкасці і перашкоды з боку ўладащ, змаглі за некалькі дзён сабраць больш за тысячу подпісаў. Ініцыятыўныя групы Паўла Папова, Раісы Зарачанскай, Сяргея Уласава, Уладзіміра Рамановіча  сабралі больш за 100 подпісаў кожны пры неабходных 75. Аднак працэс збору подпісаў, як і  выбарчая кампанія ў цэлым, у віцебскіх хрысціянскіх дэмакратаў праходзіць нягладка.

Уладзіміра Рамановіча, які балатуецца ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў і самастойна збірае подпісы, не пусцілі ў інтэрнат №3 Віцебскага тэхналагічнага універсітэта. Дзяжурная па інтэрнаце не дазволіла яму прайсці ў  будынак, спаслаўшыся на забарону сваёй непасрэднай начальніцы, загадчыцы інтэрнатам. Сама загадчыца не змагла растлумачыць Рамановічу, на якіх законных падставах яна забараняе збор подпісаў у інтэрнаце. Пасля гэтага інцыдэнту малады палітык накіраваў скаргу ў Цэнтральную  камісію па выбарах Рэспублікі Беларусь.

Адна з заснавальніц БХД Анастасія Сотнікава атрымала з Пракуратуры Віцебскай вобласці адказ  на  скаргу на парушэнне сябрамі Віцебскай гарадской выбарчай камісіі яе правоў і законных інтарэсаў.

У лісце за подпісам аднаго з намеснікаў пракурора вобласці гаворыцца, што зварот А. Сотнікавай перанакіраваная  для разгляду і прыняцця меращ рэагавання. Кіраўніцтва Віцебскай гарадской выбарчай камісіі павінна высветліць, хто з сябраў камісіі спрабаваў уздзейнічаць на  выбар Анастасіі вылучацца ў дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета. Аднак для ўзбуджэння крымінальнай справы ў адносінах да сябраў выбарчай камісіі недастаткова звестак і падставаў, патлумачылі ў пракуратуры.

Хрысціянская дэмакратка не верыць, што даб’ецца справядлівасці ў праваахоўных органах, але, тым не менш, інтэнсіўна збірае подпісы для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства