Пракуратура ня лічыць выкраданьне чалавека злачынствам
https://spring96.org/be/news/31923
2010
2010-03-04T10:02:00+0200
2010-03-04T10:02:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пракуратура Савецкага раёну Менску адмовілася распачаць крымінальную справу па факце выкраданьня актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Уладзімера Лемеша.
Летась 27 лістапада Ўладзімера Лемеша схапілі невядомыя каля будынку газэты «Вечерній Мінск». Хлопца закінулі ў мікрааўтобус. Там у яго забралі пашпарт, мабільны тэлефон, флэшкі і сім-карткі. Выкрадальнікі праверылі ўсе рэчы ў заплечніку.
Хлопцу надзелі кайданкі і прымусілі сядзець, угнуўшы галаву ў калені. Уладзімеру пагражалі расправай, калі ён ня кіне займацца грамадзкай дзейнасьцю. Яго вывезьлі за 25 кілямэтраў ад Менску і выкінулі з машыны.
Пракуратура Савецкага раёну Менску ў сваім адказе напісала, што ў дзеяньнях выкрадальнікаў няма складу злачынства.