viasna on patreon

Баранавіцкую газету “Наш край” пытанні пра выбары не хвалююць

2010 2010-03-04T14:21:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_nash_kraj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкая аб’яднаная газета “Наш край” па-ранейшаму вельмі мала друкуе на сваіх старонках матэрыялаў з асвятленнем выбараў у мясцовыя Саветы.

У газеце няма ніякай інфармацыі пра тое, што ў горадзе ідзе збор подпісаў сябрамі ініцыятыўных групаў за будучых кандыдатаў. Супрацоўнікі выдання не прысутнічалі на пасяджэнні гарвыканкама пры стварэнні гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і не асвятляюць яе працу. “Наш край” не падае ніякай інфармацыі па этапах выбарчай кампаніі – пра рэгістрацыю ініцыятыўных групаў, сходы працоўных калектываў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў, вылучэнне кандыдатаў ад партый.

Дзяржаўная газета амаль не размяшчае артыкулаў і каментароў, прысвечаных аналізу зменаў у Выбарчым кодэксе. Толькі 25 лютага быў апублікаваны невялікі артыкул дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Святланы Пішч “Ошибкины в выборах не участвуют!”, дзе ўскосна згадваліся змены выбарчага заканадаўства.

2 сакавіка на сайце газеты “Наш край” з’явіўся вялікі артыкул пад назвай “Пытанні, якія хвалююць”. Мэр горада Баранавічы Віктар Дзічкоўскі адказваў на пытанні гараджан. Зразумела, што ніводнага пытання пра мясцовыя выбары апублікаванана не было.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства