viasna on patreon

З менскіх крамаў і інтэрнэт-кавярняў канфіскаваныя асобнікі часопісу "Студэнцкая думка"

2005 2005-11-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заснаваны ў 1924 годзе, у сучасным выглядзе часопіс паўстаў напрыканцы 1980-х у асяродку нацыянальна-дэмакратычнай моладзі. У часы незалежнасьці выданьне было зарэгістраванае, але ў 2003 годзе пазбаўленае рэгістрацыі. Апошнія гады "Студэнцкая думка" выходзіць як каляровы моладзевы часопіс накладам 299 асобнікаў, што не патрабуе рэгістрацыі. Сярод іншага, часопіс бясплатна распаўсюджваўся больш як у дзесяці крамах і інтэрнэт-кавярнях у цэнтры Менску.
Як паведаміла радыё Свабода, часопіс быў канфіскаваны з крамы "Трафік" і інтэрнэт-кавярні "Саюз он лайн", а таксама ў краме "Падземка". Паводле сьведкаў, двое мужчынаў былі ў міліцэйскай форме, а двое -- у цывільным. Пра дзеяньні супрацоўнікаў "Падземкі" распавяла супрацоўніца крамы: "Прыйшлі, запыталіся, ці ёсьць "Студэнцкая думка". Забралі. Склалі нейкую паперу. Не пра выманьне, а тлумачэньне ўзялі, адкуль яны ў нас, і сыйшлі".
Прадстаўнік рэдакцыі часопісу, які выступае пад псэўданімам Андрыяс Копыс, наступным чынам пракамэнтаваў сытуацыю: “Мы толькі дзіву даемся: хто ці што прымусіла дарослых ахоўнікаў правапарадку бегаць не за менскімі бандзюкамі, а ў пошуках часопісу. Так ці інакш, сваім прыхільнікам і чытачам мы нагадваем: для вас “CD” была, і ёсьць free. У інтэрнэт-фармаце, альбо ў фармаце off-line. Тут і так ўсё зразумела – stay free, і будзе нам шчасьце”.

“Stay free” у перакладзе з ангельскай значыць “заставайцеся свабоднымі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства