Скаргу Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДГ будзе разглядаць Вярхоўны Суд
https://spring96.org/be/news/31834
2010
2010-03-02T18:01:33+0200
2010-03-02T18:01:33+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь 22 сакавіка 2010 году будзе разглядацца скарга Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БСДГ на вызначэнне Гарадзенскага абласнога суда аб узбуджэнні грамадзянскай справы. Пачатак судовага паседжання ў 10 гадзінаў.
Нагадаем, што Гарадзенская абласная арганізацыя партыі БСДГ абскарджвае неўключэнне ў акруговыя выбарчыя камісіі некаторых прадстаўнікоў сваёй партыі і патрабуе прызнаць фармаванне камісій недэмакратычным і неадпаведным Выбарчаму кодэксу.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”