viasna on patreon

Дапаможам Сяргею Вітушку выдаць кнігу

2010 2010-03-02T14:21:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitushka-s.jpg

Сябры!

Заклікаем далучыцца да справы выданьня кнігі Сяргея Вітушкі, чалавека, які добра вядомы ўсёй беларускай сябрыне. Дастаткова ўзгадаць легендарную Талаку, дзе ён быў адным з лідэраў. Усё свае сілы і здольнасьці сп.Сяргей скіраваў на адраджэньне Беларусі! Больш падрабязна пра Сяргея Вітушку тут: http://kamunikat.org/8257.html

Заклікаем далучыцца да справы выданьня кнігі Сяргея Вітушкі, чалавека, які добра вядомы ўсёй беларускай сябрыне. Дастаткова ўзгадаць легендарную Талаку, дзе ён быў адным з лідэраў. Усё свае сілы і здольнасьці сп.Сяргей скіраваў на адраджэньне Беларусі!

У выніку хваробы сп. Сяргей згубіў зрок. Але ён ня здаўся. Зараз падрыхтаваў кнігу казак, якая будзе цікавая як дзецям, так і дарослым.

Агульны кошт выданьня складае каля 4 тысяч эўра. Разам, талакою, мы зможам асіліць тое, што не пад сілу аднаму чалавеку.

Грошы на выданне можна можна ахвяраваць на асабісты рахунак Сяргея Вітушкі:

Swedbank
GEDIMINO, 26 VILNIUS
LT52 7300 0100 0176 4423


Напісаць Сяргею Вітушку можна на адрас: talakoviec@tut.by

Беларуская Нацыянальная Памяць пачала збор сродкаў сярод беларусаў Польшчы. Пачатак быў пакладзены на беларускай дыктоўцы 21 лютага, сабрана 312 злотых. Учора, 25 лютага, два беларускіх студэнты з Беластоку перадалі на друк кнігі 80 злотых. На сёньня агулам маем 392 злотых.

Грошы можна пераслаць непасрэдна на рахунак, альбо перадаць праз БНП, калі Вы ў Польшчы.

Мы будзем падаваць суму сабраных ахвяраваньняў на старонцы Беларускай Нацыянальнай Памяці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства