viasna on patreon

Лідзія Ярмошына патлумачыла, чаму не пускаюць у інтэрнаты зборшчыкаў подпісаў

2010 2010-03-02T12:47:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna.jpg
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Адміністрацыя не пускае дэмакратычных кандыдатаў збіраць подпісы ў студэнцкіх інтэрнатах . 28 лютага падобны выпадак адбыўся з сябрамі ініцыятыўнай групы Уладзіміра Рамановіча – зборшчыкаў подпісаў не пусцілі ў студэнцкія інтэрнаты. У адказ на гэта хрысціянскія дэмакраты паскардзіліся самой Лідзіі Ярмошынай.

Распавядае сустрашыня Аргкамітэту партыі Павал Севярынец:

- Аднаго з кандыдатаў хрысціянскіх дэмакратаў па Віцебску Уладзіміра Рамановіча не пусцілі ў студэнцкі інтэрнат на ягонай акрузе. Ён патэлефанаваў у Цэнтральную выбарчую камісію і патрапіў на Лідзію Ярмошыну, якая дзяжурыла ў той час у прыёмнай. Наконт таго, чаго яго не пускаюць, яму было патлумачана, што калі б ён ішоў канкрэтна да кагосьці ў гэтым інтэрнаце, дык яго былі б абавязаны пусціць, а калі ён ідзе вось так, "вообшчэ", то могуць і не пусціць.

Сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Рамановіча звярнуліся ў гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісіію, але, калі не атрымаюць адказу, маюць намер пісаць у пракуратуру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства