viasna on patreon

Пракуратура растлумачыла Данілевіч, чаму нельга чапаць настаўнікаў

2010 2010-03-02T12:45:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ilinic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота \"Нашай нівы\"

Фота \"Нашай нівы\"

Выконваючы абавязкі пракурора Мінскай вобласці М. Пілінкевіч адказаў на скаргу настаўніцы з Талькаўскай школы Наталлі Ільініч наконт яе пераследу з боку начальніцы ўпраўлення адукацыі Мінскай вобласці Т. Данілевіч за палітычныя перакананні.

Падцвярджаючы факт выкліку настаўнікаў да Данілевіч, пракурор,  між іншым, спасылаючыся на вынікі пракурорскай праверкі паведамляе, што “Данілевіч Т.І.  не патрабавала ад Вас і іншых настаўнікаў і дэфектолага выхаду з партыі альбо звальнення з працы і не рабіла якіх-небудзь уладных распараджэнняў”.

У той жа час выконваючы абавязкі пракурора паведамляе, што “з мэтаю недапушчэння парушэння дзейнага заканадаўства ў пракуратуру была выкліканая т. Данілевіч, дзе ёй былі растлумачаны канстытуцыйныя і працоўныя правы грамадзянаў, у тым ліку на свабоду думкі і перакананняў, а таксама права грамадзянаў Рэспублікі Беларусь на свабоду аб’яднанняў у палітычныя партыі”.

Аднак далей у адказе робіцца нечаканая выснова аб тым, што паколькі ў дзеяннях службовых асоб упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама парушэнняў дзеючага заканадаўства не ўстаноўлена дык, маўляў, няма падстаў і для пракурорскага рэагавання. З аднаго боку, пракуратура фактычна правяла прафілактычную размову з  Данілевіч у мэтах недапушчэння парушэнне дзеючага заканадаўства, а з іншага - караць яе няма за што.

Аналагічны адказ з пракуратуры атрымаў таксама і настаўнік з Нясвіжу Алесь Язвінскі, які быў сярод тых шасці настаўнікаў, каго 15 студзеня 2010 г. Т. Данілевіч выклікала да сябе на “размову”. Усе яны з’яўляліся сябрамі партый і таму іх прымушалі ў катэгарычнай форме або звольніцца, альбо прыпыніць сяброўства ў  партыі.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што пракурорская праверка была праведзена павярхоўна і не ў поўным аб’ёме, пракуратура не ўлічыла ўсе акалічнасці звароту Наталлі Ільініч, якія маюць істотнае значэнне для прававой ацэнкі дзеянняў службовых асобаў упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама. Так, паводле рашэння пракуратуры вынікае, што апытаныя былі толькі сама Данілевіч Т.І і яе намеснікі Семянчук А.А. і Малец Л.Э. У той жа час не былі апытаныя ні сама Ільініч, ні іншыя настаўнікі, якія былі выкліканыя на размову. Акрамя таго,  ніхто не апытваў начальнікаў адпаведных раённых аддзелаў адукацыі, у суправаджэнні якіх прыбылі настаўнікі да Данілевіч. Напрыклад Ільініч была разам са сваёй начальніцай Шастаковай. Гэтыя людзі таксама прысутнічалі пры размове настаўнікаў, аднак у іх пракурорскія работнікі чамусьці забыліся ўзяць тлумачэнні.

Акрамя таго пракуратура паведамляе , што падставай для выкліку з’явілася нібыта  “недастатковая якасць працы”, але пры гэтым пракуратура не дала ацэнкі таму факту, што выкліканыя ў той дзень настаўнікі з’яўляліся сябрамі палітычных партый.  Гэтыя акалічнасць указваюць на павярхоўны падыход пракуратуры да правядзення праверкі.

Таму была падрыхтаваная скарга ў Генеральную пракуратуру, у якой патрабуецца адмяніць рашэнне Пракуратуры Мінскай вобласці ад 19 лютага 2010 года і прыняць адпаведныя меры пракурорскага рэагавання і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні канстытуцыйных правоў настаўніцы Наталлі Ільініч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства