У Полацку работнікі ДАІ затрымалі машыны з камандай Аляксандра Мілінкевіча
https://spring96.org/be/news/3177
2005
2005-11-17T10:00:00+0200
2005-11-17T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
16 лістапада каля 11.30 работнікі ДАІ Полацка затрымалі на адной з вуліцаў горада тры машыны, у якіх знаходзіліся адзіны прэтэндэнт на прэзідэнта ад дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч, сябры ягонае каманды і журналісты.
Прэс-служба Партыі камуністаў Беларускай паведамляе, што міліцыянты патлумачылі затрыманне аўтамабіляў тым, што нібыта гэтыя машыны знаходзяцца ў вышуку як скрадзеныя ў законных гаспадароў.
Затрыманне доўжылася 40 хвілін. У выніку работнікі ДАІ перапісалі нумары машын і ўсіх адпусцілі.
Аляксандр Мілінкевіч ды кіраўнік штаба палітычнай кампаніі Сяргей Калякін назвалі інцыдэнт спланаванай правакацыяй мясцовай вертыкалі.