Жыхары Барысава адзначылі Дзень салідарнасьці на цэнтральнай плошчы
Больш за 250 чалавек сабралося а 18-00 гадзіне на цэнтральнай плошчы Барысава ў Дзень Салідарнасьці. У асноўным гэта была моладзь і прадпрымальнікі. Яны арганізавалі па перыметру плошчы жывы ланцуг з запаленымі сьвечками і хвілінай маўчаньня згадалі тых, хто прысьвяціў сваё жыцьцё змаганьню за свободу і дэмакратыю Беларусі. Падтрымаць акцыю сваіх калегаў прыехалі прадпрымальнікі з Бабруйску. Значна ўзрасла колькасьць барысаўчанаў, якія падтрымалі акцыю ў асноўны час -- 20-00.
У гэты ж дзень редактар газэты "Борисовские новости" Анатоль Букас атрымаў паведамленьне аб тым, што ягонае перыядычнае выданьне, таксама як і іншыя незалежныя газэты, ня ўключанае ў падпісны каталог Мінаблсаюздруку на 2006 год. Жыхары Барысава зьбіраюцца змагацца за сваё права на свабодны доступ да інфармацыі ў рамках агульнарэспубліканскай кампаніі за свабоду слова.