viasna on patreon

За салідарнасць з Саюзам палякаў у міліцыю

2010 2010-02-25T10:23:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Напярэдадні прыезда у Менск  дэлегацыі з Еўрапарламанту павесткаю  ў Ленінскі РАУС Берасця выклікана адна з падпісаўшых Акт Салідарнасці з Незалежным Саюзам Палякаў Беларусі – доктар архітэктуры Ірына Лаўроўская.

З яе папярэдняй размовы з намеснікам начальніка Маскоўскага РАУС ёй стала вядома сутнасць прэтэнзій: удзел у несанкцыянаваным пікеце. Аднак, як патлумачыла Ірына Лаўроўская збор подпісаў адбываўся пры сустрэчах з канкрэтнымі людзьмі. А тое, што  ліст са словамі салідарнасці быў перададзены ў сімвалічным месцы - перад помнікам Адаму Міцкевічу, да якога прысутныя ўсклалі кветкі й сфатаграфаваліся, не з'яўляецца ні злачынствам, ні парушэннем.

Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк спадзяецца, што Ірыну Лаўроўскую не пакараюць: "Я спадзяюся, што ўсё абмяжуецца толькі  тлумачальнай і Ірыну Лаўроўскую не будуць пераследаваць за подпіс у Акце падтрымкі Саюза палякаў". 

Уручыў павестку  старшы участковы інспектар Грамадскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства