viasna on patreon

Барысаўскі райвыканкам апраўдвае адмовы ў інфармацыі журналістам

2010 2010-02-25T10:28:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/borisovskije_novosti.jpg

Кіраўніцтва Барысаўскага райвыканкама не бачыць парушэння заканадаўства ў дзеяннях службовых асобаў, якія адмовіліся даць інфармацыю мясцовай недзяржаўнай газеце «Борисовские новости».

Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным лісце (ад 19 лютага), які атрымаў у адказ на скаргу ў раённую пракуратуру галоўны рэдактар «Борисовских новостей» Анатоль Букас.

Рэдактар выдання звяртаў ўвагу пракурора А. Аўдзея на тое, што ў апошні час пачасціліся выпадкі адмоваў у прадастаўленні інфармацыі мясцовымі чыноўнікамі і адказнымі асобамі.

У якасці прыкладу А. Букас прывёў сітуацыю 19 студзеня, калі за адзін дзень карэспандэнту выдання адмовіліся падаць звесткі адразу ў трох дзяржаўных установах. Начальнік Барысаўскага аддзялення па надзвычайных сітуацыях Васіль Кравец не даў звестак пра колькасць пажараў, што адбыліся за тыдзень. Загадчыца раённага ЗАГСа Тамара Красоўская, у сваю чаргу, не прадаставіла інфармацыі пра колькасць шлюбаў і разводаў за тыдзень. Таксама адмовіўся адказваць на пытанні журналіста недзяржаўнай газеты загадчык райаддзела аховы здароўя Уладзімір Рубцоў.

Рэдактар прасіў пракурора правесці з гэтай нагоды праверку і папярэдзіць гэтых асобаў пра адказнасць за парушэнне закона «Аб СМІ» і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У афіцыйным адказе, які прыйшоў з Барысаўскага райвыканкама, намесніца старшыні Валянціна Шутко даводзіць, што згаданыя чыноўнікі не парушылі заканадаўства аб СМІ, паколькі, маўляў, інфармацыя пра дзейнасць падначаленых ім дзяржустаноў размяшчаецца на старонках дзяржаўнай раённай газеты «Адзінства» і на афіцыйным сайце выканкама.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства