viasna on patreon

Прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу, як галадае за кратамі 32 дні, прызначылі псыхіятрычную экспэртызу

2005 2005-11-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сьледзтва прызначыла ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу, які сядзіць пад арыштам у гарадзенскай турме, псыхіятрычную экспэртызу, паведаміла радыё Свабода. Падставы: ён праводзіць доўгатэрміновую галадоўку, рабіў намёкі на магчымасьць суіцыду і рабіў закіды на адрас тых, каго лічыць віннымі ў тым, што апынуўся за кратамі на час сьледзтва.

Магчыма, гэтае рашэньне прынятае з увагі на тое, што Мікалай Аўтуховіч напісаў у заяве да начальніка турмы, што за праўду гатовы нават памерці за кратамі, і што калі так здарыцца, ён загадзя абвінавачвае ў гэтым, перадусім, старшыню аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку “і тых людзей, якія ставілі свае подпісы, санкцыянуючы крымінальную справу”.

У бліжэйшыя дні вязьня павінны абсьледаваць экспэрты, якія маюць вызначыць: ці быў ён пры сьвядомасьці падчас зьдзяйсьненьня злачынства (няўплаты падаткаў у буйным памеры) і падчас знаходжаньня пад вартай у турме. Такая экспэртыза магла быць прызначана адразу, бо Аўтуховіч напісаў сваю заяву начальніку турмы ў самым пачатку арышту. Зараз жа ён у вельмі паслабленым стане, і яму будзе цяжка адказваць на пытаньні экспэртаў-псыхіятраў.

Расьсьледаваньне па справе Аўтуховіча павінна быць закончанае 30 лістапада. Крымінальная справа супраць прадпрымальніка датычыць другой часткі артыкула 243, якім прадугледжана пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня. Суд можа пры гэтым таксама канфіскаваць маёмасьць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства