viasna on patreon

Асабістую акцыю пратэсту супраць таго, што з шапікаў "Саюздруку" знікла газета "Народная воля", правёў горацкі незалежны журналіст Эдуард Брокараў

2005 2005-11-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарыстаўшыся ўвядзеннем ва ўстановах і арганізацыях краіны так званых "Кнігаў прапаноў", журналіст Эдуард Брокаў, выступіўшы ў ролі звычайнага пакупніка газет, пакінуў свае скаргі на адсутнасць "Народнай волі" у "саюздрукаўскіх" шапіках Горак, суседняй Воршы і абласнога цэнтра. Неўзабаве скаржнік атрымаў афіцыйны адказ з Воршы, які начальнік раённага "Саюздруку" Аляксандр Кохаў падпісаў 9 лістапада. У адказе паведамляецца, што падначаленая сп.Кохаву арганізацыя "ёсць структурным падраздзяленнем рэспубліканскага прадпрыемства "Саюздрук", і што менавіта гэтае цэнтральнае ведамства мае права заключаць дамовы на продаж у сваіх гандлёвых кропках тых альбо іншых тавараў". Такі адказ Э.Брокарава не задаволіў, паколькі кожнае раённае прадпрыемства "Саюздруку" мае статус юрыдычнай асобы і валодае поўнай гаспадарчай самастойнасцю.

Тым часам амаль ва ўсіх шапіках, дзе Э.Брокараў хацеў, але не змог набыць газету, прадаўцы даводзілі яму, што "Народная воля" зачынена, бо "была супраць улады". Журналіст чакае афіцыйных адказаў ад падраздзяленняў "Саюздруку" Магілёва і Горак, пасля чаго вызначыць далейшыя крокі ў сваёй прыватнай акцыі - супраціўнай і салідарнай - адначасова, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства