Клюб Маладога Праваабаронца-2: новае пакаленьне
МПГ «Студэнцкая Рада» пры падтрымцы беларускіх і міжнародных правабаронцаў запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме «Клюб Маладога Праваабаронцы - 2»
Мэтаю праграмы зьяўляецца павышэньне ўзроўню прававой культуры вучнёўскай моладзі Мінска і інтэграцыя яе ў праваабарончую дзейнасьць.
Да ўдзелу ў працы Клуба запрашаюцца студэнты мінскіх ВНУ і ССНУ, зацікаўленыя дзейнічаць у беларускім праваабарончым асяродку, альбо проста у абароне сваіх правоў і інтарэсаў.
Працягласць праграмы – 3 месяцы (сакавік 2010 – травень 2010). Мерапрыемствы Клюба складаюцца з трох семінараў працягласьцю 1 дзень кожны, якія будуць праводзіцца ў выходныя дні. Першы сэмінар адбудзецца ўжо 6 – 8-га сакавіка, трэнерамі якога будуць удзельнікі Міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху (Варонеж, Расея). Пасля правядзеньня сэмінараў плянуецца распрацоўка й рэалізацыя грамадзкай кампаніі.
Праграма Клюба ўключае наступныя разьдзелы:
- канцэпцыя Правоў Чалавека;
- механізмы абароны Правоў Чалавека;
- распрацоўка і правядзеньне кампаніі ў абарону Правоў Чалавека;
- мадэляваньне працы камітэту ААН па Правам Чалавека;
- вядзеньне грамадзянскіх дзеяньняў;
- знаходжаньне альтэрнатыўных шляхоў вырашэньня праблемы.
Для ўдзелу ў дзейнасьці Клюба неабходна цалкам запоўніць анкету і даслаць яе на адрас : yhrclub2@gmail.com да 28 лютага 2010.
Не згубіце шанец праявіць сябе ў беларускім праваабарончым сэктары!
Дадатковая інфармацыя: students.rada@gmail.com