Гарадзеншчына: апазіцыянеры месцамі перакрыжоўваюцца
Паводле інфармацыі назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту Рамана Юргеля, на 30 выбарчых акругаў у Гарадзенскі гарадскі Савет дэпутатаў зарэгістраваныя 53 ініцыятыўныя групы. З іх 5 ініцыятыўных групаў зарэгістравалі сябры Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, 4 – Партыі БНФ.
На некаторых акругах прадстаўнікі гэтых партыяў “перакрыжоўваюцца”. Так, па Індурскай выбарчай акрузе №22 зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы сябра АГП Аляксандара Пагуляева і сябра БНФ Міколы Лемяноўскага. Адносна агульнай колькасці ініцыятыўных групаў, па ўсёй верагоднасці сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла будуць і так званыя “тэхнічныя” кандыдаты, мяркуюць назіральнікі.
Гарадзенская гарадская выбарчая камісія на апошнім паседжанні цягам 5 хвілін таксама разгледзела пытанне пра стварэнне ўчасткаў для галасавання па двух раёнах гораду – Ленінскім і Кастрычніцкім.
Што тычыцца выбараў у Гарадзенскі абласны Савет, то на 60 выбарчых акругаў было зарэгістравана 87 ініцыятыўных групаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”