viasna on patreon

Беларускія ўлады намагаюцца кантраляваць Інтэрнэт

2005 2005-11-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле правілаў для кампутарных клюбаў, усе карыстальнікі, якія прыйшлі папрацаваць у Інтэрнэце, абавязаныя пакінуць у журнале свае пашпартныя зьвесткі і адрас. Апроч таго, у клубе мусіць быць усталявана праграмнае забесьпячэньне, якое запісвае ўсё, што карыстальнік робіць у Інтэрнэце. Такім чынам дзяржава прыкладае намаганьні, каб цалкам кантраляваць Інтэрнэт.
Сябра арганізацыі “Трэці шлях” Андрэй Абозаў, які праходзіць сьведкам у крымінальнай справе за разьмяшчэньне мультфільмаў палітычнага зьместу на сайце, радыё Свабода патлумачыў: “Дзяржава намагаецца кантраляваць Інтэрнэт, уплываць на яго, абмежаваць доступ да Інтэрнэту. Дастаткова згадаць блакаваньне сайтаў апазыцыйных арганізацыяў у часе выбарчай кампаніі. Гэта непрымальна для дэмакратычнай краіны. У нас манаполія на Інтэрнэт — калі ўсе правайдэры вымушаныя атрымліваць доступ у Інтэрнэт толькі праз канал “Белтэлекам”, то гэта таксама рычаг уціску”.

У інтэрнэт-кавярнях карыстальнікі далёка не заўсёды могуць наведаць сайты апазыцыйных арганізацыяў, а таксама моладзевых студэнцкіх структураў, альтэрнатыўных БРСМ. Ва ўнівэрсытэтах у кампутарных аўдыторыях студэнцкая моладзь пазбаўлена такой магчымасьці цалкам.

У 2001 годзе ў Крымінальным кодэксе зьявіўся адмысловы разьдзел: “Злачынства супраць інфармацыйнай бясьпекі”. Крымінальная адказнасьць прадугледжана за несанкцыянаваны доступ у Інтэрнэт, зьнішчэньне інфармацыі і псаваньне сайту. Але за гэта яшчэ ніводнага чалавека не прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства