Бабруйск: Вячаслава Шэлега паставілі перад выбарам
Бабруйскага сябра ініцыятыўнай групы па стварэнні партыі БХД Вячаслава Шэлега, які збіраецца ісці на выбары, выклікалі ў аддзел гандлю гарвыканкама. Зінаіда Луніхіна – намеснік начальніка упраўлення гандлю паведаміла, што запрасіла яго па заданню намесніка старшыні гарвыканкама – Міхаіла Кавалевіча. Пад час размовы чыноўніца паставіла Вячаслава Шэлега перад выбарам: ідзеш на выбары, ці працуеш.
-Я сказаў Зінаідзе Луніхінай, што фірму сваю закрываю і распрадаю, - а я з’яўляюся пакуль дырэктарам фірмы, а прадпрымальніцкую дзейнасць закрыў яшчэ ў студзені. Таму на яе пытанне, што я выбіраю, я адказаў – выбары! Якім чынам яны змаглі б паўплываць на маю працу, калі б мая фірма не закрывалася, ня ведаю, бо на гэтым нашая размова скончылася, - распавёў Вячаслаў Шэлег.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”