Мазыр: выбаркам зарэгістраваў ініцыятыўную групу Франака Вячоркі
https://spring96.org/be/news/31585
2010
2010-02-19T12:19:57+0200
2010-02-19T12:19:57+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/f_viachorka_u_vojsku.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння, 19 лютага, Мазырская раённая выбарчая камісія зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэнні палітжаўнера Франака Вячоркі кандыдатам у Мазырскі раённы Савет дэпутатаў па Станцыённай выбарчай акрузе №25.
Заява на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы і спіс яе ўдзельнікаў былі пададзеныя ў выбаркам 15 лютага.
Таксама Ф. Вячорка і В. Вячорка ўключаны ў склад ініцыятыўнай групы сябра Партыі БНФ па Палескай выбарчай акрузе №43 у Гомельскі абласны Савет. Станцыённая выбарчая акруга №25 уваходзіць ў межы Палескай выбарчай акругі №43, дзе месціцца і в/ч 48694, у якой зараз Франак праходзіць тэрміновую службу .
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”