viasna on patreon

Беларускі Культурна-Асветніцкі цэнтр у Познані сумесна з Незалежным Студэнцкім Задзіночаннем (Познань) распачаў збор подпісаў супраць вяшчання радыё Deutche Welle у Беларусь па-расейску

2005 2005-11-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі Культурна-Асветніцкі цэнтр у Познані пад кіраўніцтвам Віталя Воранава сумесна з Незалежным Студэнцкім Задзіночаннем (Познань) распачаў збор подпісаў супраць вяшчання радыё Deutche Welle у Беларусь па-расейску.

Збор подпісаў спалучаны з інфармацыйнай акцыяй вакол вяшчання ў Беларусь і нямецкага падыхода да беларускага пытання. Плануецца правядзенне акцыі ва ўсіх вышэйшых вучэльнях у Познані і сабранне больш чым тысячы подпісаў, якія будуць перасланыя ў Еўрапейскую Камісію і ў офіс Deutche Welle.

Завяршэнне збору подпісаў адбудзецца 16 лістапада на афіцыйнай маніфестацыі з нагоды Дня салідарнасці, паведаміла www.pahonia.promedia.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства