viasna on patreon

У кватэры сьветлагорскага грамадзкага актывіста Вадзіма Богдана праведзены вобыск

2005 2005-11-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сьветлагорская раённая рада ТБМ паведаміла, што 12 лістапада ў кватэры Вадзіма Богдана -- аднаго з грамадзскіх актывістаў г.Сьветлагорска на Гомельшчыне -- праведзены вобыск. Сам гаспадар у гэты дзень у горадзе адсутнічаў. Паводле інфармацыі, якую ён атрымаў ад бацькоў, супрацоўнікі міліцыі (разам з якімі, магчыма, быў супрацоўнік КДБ) прад'явілі ордэр і заявілі, што нібыта прычынай ператрусу зьяўляецца інфармацыя пра наркотыкі. У ордэры замест імя "Вадзім" няправільна было ўказана імя "Уладзімір".
Шукалі друкаваныя матэрыялы і памнажальную тэхніку. Канфіскавалі інфармацыйныя бюлетэні "16" (аб акцыі "Дзень салідарнасьці"), налепкі на гэтую ж тэму, іншыя друкаваныя матэрыялы, а таксама каля 30 асабнікаў газэты "Рэгіянальныя навіны". сноўная колькасьць канфіскаваных матэрыялаў была атрыманая В.Богданам па лініі грамадзянскай ініцыятывы "Партнёрства".
У час ператрусу міліцыянты ўбачылі на сьцяне старадаўні беларускі рушнік, над якім замацаваны "спарыш" -- нацыянальны беларускі ўзор (сімвал сямейнага дабрабыту), і заявілі, што гэта -- фашыстоўскі сімвал (між тым, гэты ўзор прысутнічае і на сучасным дзяржаўным сьцягу Беларусі). Знайшоўшы налепку з чалавекам у вайсковай форме і аранжавую налепку з надпісам "Сёньня Украіна -- заўтра Беларусь", міліцыянты прыйшлі да высновы, што Вадзім Богдан мае фашыстоўскія погляды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства