viasna on patreon

На недзяржаўную пінскую газету "Мясцовы час" аказваецца ціск з боку мясцовых уладаў.

2005 2005-11-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Пінску супрацоўнікі паштовых аддзяленняў "не раюць" выпісваць недзяржаўную газету "Мясцовы час", спасылаючыся на тое, што паштары не будуць яе дастаўляць па хатніх адрасах падпісчыкаў ужо з новага году. У прыватнасці, такую "рэкамендацыю" супрацоўніца службы маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" пачула ў паштовым аддзяленні №16. Супрацоўнікі пошты адмовіліся патлумачыць, ад каго зыходзіць гэтая інфармацыі і хто прадпісаў ім "інструктаваць" падпісчыкаў "Мясцовага часу".

Недзяржаўная газета "Мясцовы час", якая выдаецца ў Пінску, даўно адчувае на сабе прэсінг мясцовых уладаў. Пінскае аддзяленне "Белсаюздруку" адмаўляецца заключаць з выданнем дамову на продаж яго ў кіёсках, спасылаючыся на перагружанасць прэсай. Грамадскім распаўсюднікам "МЧ" забараняюць гандляваць газетай у людных месцах пад пагрозай карных санкцый.
Па інфармацыі галоўнага рэдактара выдання Віктара Ярашука, на нарадзе аддзелу ідэалогіі Пінскага гарвыканкаму адкрыта гаварылася пра неабходнасць "выжыць" з горада газету "Мясцовы час".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства