viasna on patreon

Орша: АГП не будзе вылучаць сваіх прадстаўнікоў у кандыдаты

2010 2010-02-17T18:04:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ahp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Оршы прадстаўнікі большасці палітычных партый вырашылі прыняць удзел у выбарчай кампаніі. У дадзены момант ажыццяўляецца рэгістрацыя ініцыятыўных груп. Сярод асобаў, якія выказалі жаданне вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў шляхам збору подпісаў, ёсць актывісты Ппартыі БНФ, Беларускай сацыял - дэмакратычнай партыі “Грамада”, аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

Разам з тым, Аршанская гарадская арганізацыя партыі “Справядлівы свет” прыняла рашэнне вылучаць сваіх кандыдатаў толькі партыйнымі пратаколамі, а гарадское аддзяленне Аб'яднанай грамадзянскай партыі на сваім агульным сходзе сябраў пастанавіла наогул адмовіцца ад вылучэння кандыдатаў у сувязі з тым, што іх прадстаўнікоў не ўключылі ў тэрытарыяльныя камісіі.

Прадстаўленне дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп завяршаецца ў чацвер 18 лютага.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства