viasna on patreon

Новыя грубыя парушэнні журналісцкіх правоў у Мінску

2010 2010-02-16T20:16:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/02465242_100.jpg

Журналістам, якія асвятлялі ход вулічнай Акцыі салідарнасці ў Мінску ўвечары 16 кастрычніка, зноў перашкаджалі працаваць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Як распавядаюць нашы калегі, міліцыянты дзейнічалі яшчэ больш жорстка, чым на акцыях 9-га і 16-га верасня. Весці здымкі было практычна немагчыма.

Як і на папярэдняй акцыі 16 верасня, за кожным фотакарэспандэнтам і тэлеаператарам былі «замацаваныя» людзі, якія не давалі здымаць разгон акцыі, захінаючы тэхніку.

Юрыст, намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец назваў паводзіны праваахоўных органаў у дачыненні да журналістаў «поўным цынізмам»: «Нягледзячы на тое, што нашы скаргі на аналагічныя дзеянні міліцыі знаходзяцца на разглядзе ў органах пракуратуры і МУС, мы бачым, што сцэнар зноў паўтараецца...»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства