Падатковая інспекцыя актывізуецца падчас выбарчай кампаніі
У панядзелак, 15 лютага, Сяргей Салаш, лідар барысаўскіх сябраў партыі БНФ, аднёс у выбарчую камісію заяву пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні эканаміста, эксперта CASE-Belarus Зміцера Бабицкага кандыдатам у дэпутаты Барысаўскага раённага Савета 26-га склікання па выбарчай акрузе №15.
Рашэнне камісіі стане вядомае толькі ў пятніцу, але ўжо сёння, 17 лютага, жонка Салаша, выкладчыца адной з сярэдніх школ горада, атрымала па пошце з падатковай інспекцыі патрабаванне падаць дэкларацыю пра прыбыткі і маёмасць за 2009 год.
Наўрад ці гэта выпадковае супадзенне, мяркуе Сяргей Салаш. Паводле яго слоў, дзіўным чынам цікавасць падатковых органаў да пэўных катэгорый грамадзян узнікае менавіта падчас выбарчых кампаній.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”