Віцебшчына: у камісій - жаночы твар
У сфармаваных на Віцебшчыне тэрытарыяльных камісіях у пераважнай большасці працуюць жанчыны.
Так, у складзе абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі 3 (23%) жанчыны, у гарадскіх (у гарадах абласнога падпарадкавання) - 29 (56%) і гарадскіх (у гарадах раённага падпарадкавання) - 21 (70%), у раённых - 177 (66%), пасялковых - 81 (81%), сельскіх - 1237 (81%). Усяго ж жанчын у тэрытарыяльных камісіях на Віцебшчыне – 1 548 ці 78%. Відавочная тэндэнцыя: чым меншы населены пункт, тым больш у тэрытарыяльнай камісіі жанчын.
Практычна такая ж сітуацыя і ў акруговых выбарчых камісіях па выбарах у абласны Савет дэпутатаў. У іх складзе працуюць 486 жанчын, а гэта 66% ад агульнай колькасці.
І калі ў выбарчых камісій Віцебскага рэгіёна жаночы твар, то ў дэпутатаў - выключна мужчынскі. У спісе дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га склікання з 39 дзейсных дэпутатаў толькі 7 жанчын, а гэта ўсяго 18%.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”