Аршанскія чыноўнікі працягваюць парушаць выбарчае заканадаўства
https://spring96.org/be/news/31485
2010
2010-02-17T13:26:36+0200
2010-02-17T13:26:36+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/agitacyja.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чарговым "парушальнікам" стала мясцовая "Аршанская газета".
6 лютага 2010 пастановай Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага аблвыканкама былі ўтвораны акруговыя камісіі, восем з якіх прыходзяцца на тэрыторыю Оршы і Аршанскага раёна. "Аршанская газета" ў нумары ад 13 лютага апублікавала склад толькі дзвюх з васьмі камісій. Склад астатніх шасці камісій не апублікаваны па стане на 17 лютага, хоць ужо прайшло 11 дзён з моманту іх фармавання.
У адпаведнасці з арт. 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, рашэнне пра фармаванне выбарчых камісій павінна быць апублікавана ў друку ў сямідзённы тэрмін.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"