Ператрус у “Народнай волі” (дапаўняецца)
https://spring96.org/be/news/31482
2010
2010-02-17T12:36:45+0200
2010-02-17T12:36:45+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/narodnaja-volja.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У рэдакцыі газеты “Народная воля” адбываецца ператрус. Пра гэта паведаміла Cвятлана Калінкіна праз інтэрнет. Прычыны ператрусу пакуль невядомыя.
Як паведамляе “Наша ніва”, ператрус праводзяць супрацоўнікі Ленінскага РУУС сталіцы. Іх цікавіла працоўнае месца журналісткі выдання Марыны Коктыш. У выніку канфіскаваны сістэмны блок камп’ютара, на якім працавала Коктыш.
Пакуль дакладна невядома з якой гэта справай звязана. У пачатку ператруса міліцыянты папрасілі ўсіх супрацоўнікаў рэдакцыі адключыць мабільныя тэлефоны.