У цэнтры Магілёва на шматпавярховым будынку зьявілася шматмэтровая расьцяжка з надпісам “16 лістапада – Дзень салідарнасьці”.
https://spring96.org/be/news/3147
2005
2005-11-14T10:00:00+0200
2005-11-14T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
11 лістапада ў цэнтры Магілёва на шматпавярховым будынку зьявілася шматмэтровая расьцяжка з надпісам “16 лістапада – Дзень салідарнасьці”. Яе вывесілі актывісты Магілёўскай арганізацыі руху “Зубр”. Будынак, на якім была вывешана расьцяжка, разьмешчаны на цэнтральнай вуліцы – Першамайскай, таму надпіс заўважылі многія магілёўцы.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі праводзіць Дні салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій 16 чысла кожнага месяцу. Першы Дзень салідарнасьці адбыўся ў кастрычніку. 16 лістапада ў 20.00 беларусы зноў патушаць сьвятло на 15 хвілін і запаляць сьвечкі Свабоды ў вокнах.